Ад сёння, 17 верасня, грамадзяне Беларусі зноў могуць уязджаць у Польшчу па турыстычных візах. Спецыяльны пункт (№18) для гэтага дададзены ў правілы перасячэння польскай мяжы.
Таксама ўезд у Польшчу дазволены ўдзельнікам праграмы «Дзелавая гавань» па рэлакацыі бізнэсаў пад польскую юрысдыкцыю (пункт №20).
Праўда, беларусы, якія ўязджаюць у Польшчу па турыстычных візах, не вызваляюцца ад абавязковага каранціну.