Міністэрства замежных спраў Літвы заявіла, што сцверджанні кіраўніка Службы знешняй разведкі РФ аб уплыве амерыканцаў і літоўцаў на пратэсты ў Беларусі не маюць ніякай фактычнай падставы і з'яўляюцца ілжывай прапагандай, піша delfi.lt.

«Такія гісторыі, якія ствараюцца Расіяй, мы чуем ужо на працягу шасці гадоў — з часоў Майдану ў Кіеве. Мы сумняваемся, што самі аўтары гэтых сцверджанняў вераць у іх», — заявіў МЗС Літвы. Літоўская дыпламатычная служба падкрэсліла, што менавіта Расія актыўна ўмешваецца ва ўнутраныя справы суседняй краіны.

«Пакуль свет бачыў толькі «зялёных чалавечкаў» і «незалежных» журналістаў, адпраўленых працаваць на беларускае тэлебачанне замест тых, хто адмовіўся працаваць на рэжым», — сцвярджае МЗС.

Гэты каментар МЗС Літвы апублікаваў пасля просьбы BNS пракаментаваць сцверджанні дырэктара Службы знешняй разведкі Сяргея Нарышкіна аб тым, што нібыта ЗША праз НДА рыхтавалі актывістаў у Літве, Польшчы, Украіне.

Кіраўнік разведкі Расіі: У падзеях у Беларусі прасочваецца заходні след

«Гэта ўнутраны палітычны крызіс». Ціханоўская адказала дырэктару Службы знешняй разведкі Расіі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0