Сёння маскоўская «Камсамолка» зрабіла вялікі матэрыял пра тое, што малодшы сын кіраўніка Беларусі Мікалай Лукашэнка нібыта пераехаў у Маскву і будзе вучыцца там у гімназіі пры Маскоўскім дзяржаўным унівесітэце пад чужым прозвішчам.

Маўляў, інфармацыю пацвердзіў былы прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Вайтовіч.

Раней было вядома, што Мікалай Лукашэнка паступіў у 10-ы клас Ліцэя БДУ, але забраў дакументы.

Сакратарыят універсітэцкай гімназіі МДУ імя Ламаносава сёння абвергнуў паведамленні аб тым, што ён вучыцца ў іх установе.

«Не, гэта няпраўда, нічога падобнага», — адказалі РІА Навіны ў Сакратарыяце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0