Чарговая праца гісторыка выйшла пры падтрымцы МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і кіраўніцы Дабрачыннага фонду «Этнічны голас Амерыкі» (ЗША) Ірэны Каляды-Смірновай.

Старонкі нашай мінуўшчыны/Анатоль Грыцкевіч. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 468 с.

Старонкі нашай мінуўшчыны/Анатоль Грыцкевіч. – Мінск: Кнігазбор, 2009. – 468 с.

Выйшла ў свет новая кніга беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча «Старонкі нашай мінуўшчыны».

Як вядома, гісторыя Беларусі разглядалася скрозь прызму гісторыі Расіі. У сваёй кнізе Анатоль Грыцкевіч адлюстроўвае праўдзівую айчынную гісторыю, пачынаючы ад Беларуска-Літоўскай дзяржавы (XIV ст.) да нашага часу.

Кніга ўтрымлівае тры вялікія раздзелы. Першы раздзел прысвечаны жыццю і дзейнасці славутых беларусаў. Так, да прыкладу, у кнізе можна прачытаць пра Жыгімонта Вазу, Станаслава Ляшчынскага, Тадэвуша Касцюшку ды іншых знакамітых дзеячаў айчыннай гісторыі. У другім раздзеле даецца інфармацыя пра самыя значныя гістарычныя бітвы і даты. Трэці раздзел «Гісторыя і гісторыкі» – гэта падборка ўнікальных артыкулаў пра гістарычныя каштоўнасці і пра фальсіфікацыю гісторыі.

Кніга напісана вельмі займальна і будзе цікавай шырокаму колу чытачоў – ад аматараў гісторыі да навукоўцаў.

Прадмову да кнігі напісаў калега і паплечнік Анатоля Грыцкевіча, вядомы навуковец і грамадскі дзеяч Адам Мальдзіс.

Кніга «Старонкі нашай мінуўшчыны» выдадзена пры падтрымцы МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і кіраўніцы Дабрачыннага фонду «Этнічны голас Амерыкі» (ЗША) Ірэны Каляды-Смірновай.

***

Анатоль Грыцкевіч з’яўляецца правадзейсным сябрам Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі (з 1999), ганоровым сябрам МГА «ЗБС «Бацькаўшчына», ганаровым сябрам Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, сябрам Маскоўскага гісторыка-радаводнага таварыства, ганаровым сябрам Таварыства беларускай культуры ў Літве, ганаровым сябрам гісторыка-культурнага клуба «Спадчына». Апроч таго, ён адзін з заснавальнікаў Беларускага народнага Фронту і Таварыства беларускай мовы. Прэзідэнт МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» у 2001-2005 гг. Аўтар 7 манаграфій і больш як 1300 навуковых артыкулаў, улічваючы і артыкулы ў энцыклапедыях.

Паводле zbsb.org

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0