Словы Лукашэнкі пра закрыцьцё мяжы зь Літвой, Польшчай, а таксама аб узмацненьні мяжы з Украінай дэманструюць жаданьне ўскласьці адказнасьць за крызіс у краіне на зьнешнія сілы. Такое меркаваньне ў чацьвер у эфіры нацыянальнага радыё LRT агучыў міністар замежных справаў Літвы Лінас Лінкявічус.

«Гэта выклікана жаданьнем любой цаной прадэманстраваць прысутнасьць нейкай [зьнешняй] пагрозы, — заявіў ён. — Калі такой пагрозы няма, яе трэба знайсьці».

Як паведамілі раней у МУС Літвы, рух транспарту празь літоўска-беларускую мяжу адбываецца безь якіх-небудзь затрымак, у звычайным парадку.

У чацьвер, выступаючы ў Мінску, Лукашэнка заявіў, што Беларусь вымушана закрыць дзяржаўную мяжу зь Літвой, Польшчай, а таксама ўзмацніць мяжу з Украінай. Ён зьвярнуўся да народаў гэтых трох краін з заклікам спыніць сваіх палітыкаў і ня даць разьвязаць «гарачую вайну».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0