2 траўня ў парку імя Горкага кожны жадаючы зможа сваімі вачыма ўбачыць аб'екты нашага космасу ў тэлескоп. І прычым зусім бясплатна!

Кожны год ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны Дзень астраноміі. Святкуецца ён заўсёды наступным чынам: аматары астраноміі выносяць свае тэлескопы і паказваюць усім ахвотным аб'екты вячэрняга неба. Таму гэты дзень вызначаецца з улікам зручнай для назіранняў фазы месяца, бачнасці планет і праводзіцца ў адну з субот красавіка-траўня.

У гэтым годзе ўпершыню Дзень астраноміі будзе адзначацца і ў Беларусі.

2 траўня, у суботу, у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага ля галоўнага ўваходу будзе выстаўлены шэраг тэлескопаў, у якія кожны зможа паназіраць за Сонцам, Месяцам, Сатурнам і атрымаць тлумачэнні і адказы на пытанні ад прысутных астраномаў.
Побач будзе працаваць фотавыстава, бліжэй да вечара таксама будуць дэманстравацца відэаролікі астранамічнай тэматыкі.

Свята пройдзе з 17 да 22 гадзін. А ў выпадку дрэннага надвор'я фотавыстава будзе праведзена ў планетарыі, дзе таксама для ўсіх жадаючых будзе прачытана папулярная лекцыя.

Шчыра запрашаем!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?