На гэтым тыдні беларускае прадстаўніцтва ў еўракубках скарацілася да адной каманды. Брэсцкае «Дынама» з-за неадназначнага пенальці саступіла чэмпіёну Ізраіля і вылецела з Лігі чэмпіёнаў. Зараз берасцейцаў будзе чакаць плэй-оф Лігі Еўропы, дзе вырашыцца, ці будзе ў беларусаў еўракубкавая восень.

Барысаўскі БАТЭ паляцеў у Балгарыю без сваіх лідараў Стасевіча і Драгуна, якія падхапілі каранавірус пасля адлучкі ў зборную, і там прайграў сафійскаму ЦСКА, абмежаваўшы свой удзел у еўракубках да адной гульні. Што для барысаўцаў вельмі нязвыкла.

Што тычыцца вышэйшай лігі, то мінулы тур аказаўся вельмі багатым на забітыя мячы: 37 галоў у 7 матчах (у сярэднім больш за 5 за гульню). «Віцебск» нечакана даў сябе разграміць з непрыстойным лікам у Салігорску, а мінскае «Дынама», двойчы выйграваючы па ходу гульні, прайграла брэсцкім аднаклубнікам.

Фота: ФК «Іслач».

Фота: ФК «Іслач».

Вось усе вынікі 23 тура:

  • «Мінск» — «Гарадзея» 3:0 (7, Насібулін; 69, Грыбоўскі; 85, Шрамчанка)
  • «Рух» — «Нёман» 2:3 (48, Шаўчэнка; 79, Садоўскі — 2, 54, Марушыч; 14, Жукоўскі)
  • БАТЭ — «Смалявічы» 5:2 (40, 61, Вілюмсан; 42, 80, Скавыш; 75, Я. Філіпавіч — 51, Джыгера; 85, Ханкевіч)
  • «Шахцёр» — «Віцебск» 5:0 (20, Іванавіч; 24, Бодул; 53, Кендыш; 77, А. Архіпаў; 89, Яхшыбоеў)
  • «Дынама-Мінск» — «Дынама-Брэст» 2:4 (11, Казлоў; 72, Бахар — 65, 76, 90+3, Дзіало; 89 (п), Савіцкі) 
  • «Белшына» — «Іслач» 2:3 (45+1 (п), 81 (п), Салімаў — 11, Камароўскі; 77, Янсанэ; 90+2, Юсаў) 
  • «Тарпеда-БелАЗ» — «Славія» 4:2 (20, Бардачоў; 45, Вялозу; 62, Анцілеўскі; 72, Хачатуран — 11, Тэтэх; 79, Мельнікаў)
  • «Энергетык-БДУ» — «Слуцк» — матч перанесены.

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Што нас чакае ў наступным туры?

«Смалявічы» — «Рух»

«Рух» едзе ў госці да безнадзейна найгоршай каманды лігі, каб распачаць новую серыю без паразаў, якую ў папярэднім туры перарваў «Нёман».

«Смалявічам» удалося забіць двойчы БАТЭ, але пазбегнуць разгрому не атрымалася.

Прагноз «НН»: перамога «Руху».

«Нёман» — «Мінск»

Букмекеры ўпэўненыя ў перамозе «Нёмана», але мы б не былі настолькі перакананыя. Па-першае, мы ўжо пісалі пра паляпшэнне вынікаў «Мінска» з прыходам Вадзіма Скрыпчанкі.

А па-другое, гарадзенцы і мінчукі сустракаліся не так даўно ў перанесеным матчы першага круга, і там «Мінск» здолеў перамагчы каманду, якая прэтэндуе на медалі, забіўшы чатыры мячы. 

Таму пытанне пра пераможцу адкрытае.

Прагноз «НН»: тотал, большы за 2.5.

«Віцебск» — «Белшына»

Мала таго што «Віцебск» разгромна саступіў «Шахцёру», дык яшчэ і найлепшы бамбардзір каманды Іён Нікалаеску сышоў з каманды. Цяпер малдаванін будзе гуляць у Славакіі.

«Белшына» працягвае змагацца. У папярэднім туры бабруйцы ўжо ў дададзены час прайгралі «Іслачы», але мяжа зоны вылету ўсяго за адзін турнірны бал.

Прагноз «НН»: «Белшына» не саступіць.

«Дынама-Брэст» — «Энергетык-БДУ»

У «Дынама» раскрыўся новы бамбардзір. Сенегалец Дзіало спачатку адзначыўся трыма галамі ў матчах Лігі чэмпіёнаў, а ў мінулы ўік-энд зрабіў хэт-трык у браму мінскіх аднаклубнікаў.

Абдулае Дзіало. Фота: ФК «Дынама-Брэст».

Абдулае Дзіало. Фота: ФК «Дынама-Брэст».

У маі «студэнты» дома даволі ўпэўнена перамаглі ў чэмпіёнаў. Ці атрымаецца паўтарыць поспех з улікам таго, што мінскі клуб амаль месяц заставаўся без матчаў вышэйшай лігі?

Прагноз «НН»: тотал, большы за 2.5.

«Гарадзея» — «Тарпеда-БелАЗ»

«Гарадзея» ў цяжкім становішчы: «цукровыя» не могуць выйграць у лізе больш за два месяцы. На дапамогу ім адправіліся ў арэнду два маладыя гульцы з «Шахцёра».

Што тычыцца жодзінцаў, то ў іх усё наадварот: каманда ідзе на чацвёртым месцы, адна перамога — і яны на п'едэстале. І чаму б яе не здабыць у гульні з 14-й камандай лігі? 

Прагноз «НН»: перамога «Тарпеда».

«Іслач» — «Дынама-Мінск»

Па чутках, у «Іслачы» тры месяцы футбалісты не атрымліваюць заробкі. Але гэта не перашкаджае клубу штампаваць перамогі адну за адной. Цяпер «ваўкі» дзеляць чацвёрты радок.

Пра становішча мінскага «Дынама» ў чарговы раз пісаць не хочацца: там нічога не змянілася. 

Прагноз «НН»: нічыя.

«Слуцк» — БАТЭ

Случчакі амаль месяц не мелі гульнявой практыкі ў вышэйшай лізе. За лета склад каманды сур'ёзна абнавіўся, і такім ростарам клуб будзе змагацца за выжыванне.

У Слуцк едзе БАТЭ, якое засталося без еўракубкаў і якое цяпер засяродзіцца на барацьба за чэмпіёнства. Толькі тытул, відаць, можа выратаваць клуб ад далейшага рэгрэсу.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Славія» — «Шахцёр»

Галоўным канкурэнтам БАТЭ ў барацьбе за чэмпіёнства застаецца «Шахцёр». Дэбют Рамана Грыгарчука выдаўся звышпаспяховым, працягнеш у такім тэмпе — ты чэмпіён. Тым больш што наступны супернік не можа перамагчы з пачатку ліпеня.

Але мы ведаем, што галоўны вораг салігорскага клуба — яны самі і іх кіраўніцтва. Таму канцоўка сезона абяцае быць вельмі цікавай.

Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?