«Радыё Свабода»

«Радыё Свабода»

Bыйшаў на волю сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады і старшыня страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі. Ён адсядзеў усяго 25 сутак (10+15).

Сяргей быў затрыманы 24 жніўня разам з Bольгай Кавальковай ля прахадной МТЗ. Іх асудзілі на 10 сутак за спробу арганізацыі пікета, але не выпусцілі пасля сканчэння тэрміну, а далі яшчэ па 15 сутак за удзел у акцыі 23 жніўня. Разам з тым Кавалькову ў суботу 5 верасня вывезлі з Беларусі да польскай мяжы.

Дылеўскі і Святлана Алексіевіч — два сябры прэзідыума Каардынацыйнай рады, якія знаходзяцца на волі.

Марыя Калеснікава, Лілія Уласава і Максім Знак — за кратамі. Bольга Кавалькова і Павел Латушка вымушаныя былі пакінуць Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0