Josvydas Elinskas, DELFI

Josvydas Elinskas, DELFI

Прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Сквярняліс у пятніцу ацаніў заявы Аляксандра Лукашэнкі аб тым, што краіна закрывае межы з Захадам, у першую чаргу з Літвой і Польшчай. Сквярняліс сказаў, што пакуль — гэта ўсяго толькі гучныя словы, паколькі мяжа Літвы і Беларусі не закрытая, піша delfi.lt.

Ён сказаў, якім можа быць адказ Беларусі. «У такім выпадку і беларускія цягачы не змогуць патрапіць ні ў Літву, ні ў Польшчу. Мабыць, гэта стала б яшчэ адным сур'ёзным ударам па эканоміцы краіны. Я не думаю, што гэта будзе зроблена, але, калі будзе, адказ будзе адэкватным», — сказаў прэм'ер.

Ён заўважыў, што на розныя сектары гэтыя рашэнні акажуць розны ўплыў, але гэта не будзе для нас «вельмі сур'ёзным ударам».

Сквярняліс сказаў, што, магчыма, мэта такіх заяў — уздзеянне на беларусаў.

«Ім хочуць паказаць, што вораг за мяжой, што самы вялікі вораг — сусед, так беларускаму грамадству вешаюць локшыну пра ўяўных ворагаў», — сказаў кіраўнік урада

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0