Сёння на таргах у Мінску рубель зноў умацаваўся да даляра. Амерыканская валюта патаннела сёння амаль на адну капейку (-0,0097) да 2,5658.

Гістарычны максімум даляра быў на таргах 28 жніўня — 2,6631. Затым ён стаў таннець. За тры тыдні ён патаннеў на 9,73 капейкі. 

Разам з тым 1 студзеня даляр каштаваў 2,1085. Рост з пачатку года — 45,7 капейки.

Еўра сёння вырас на 0,0049 да 3,0414 (максімум 28 жніўня — 3,1668. Рубель умацаваўся за тры тыдні на 12,5 капейкі), 1 студзеня курс быў 2,3637).

Расійскі рубель патаннеў на 0,0053 да 3,4205 за 100 адзінак.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?