Лявон Bольскі, фота Андрэя Давыдчыка

Лявон Вольскі з гуртом Volski прадставіў новы сінгл «Ворагі народу». У відэа сучасныя здымкі з вуліц Беларусі спалучаюцца з жывапісам сярэднявечнага мастака Іераніма Босха.

Беспакараныя фальсіфікатары, нахабныя палітычныя каментатары, самаўпэўненыя ліквідатары беларускае самасвядомасці, напампаваныя карнікі ў форме і бясформенныя цёткі на пасадах, увесь гэты шэры статак «выжесамівсёпрекраснопонімаете» з патухлымі вачыма і фанатыкі ўлады з завеяй у вачах… Песня-прысвячэнне. Без паўтаноў. Чырвоным па белым, — напісаў Лявон Вольскі на сваёй старонцы ў Facebook.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?