Арышт Марыі Калеснікавай падоўжаны да 8 лістапада, паведаміў «РІА Навіны» адвакат.

Прадстаўніца штаба Бабарыкі і Аб'яднанага штаба Марыя Калеснікава была затрыманая «невядомымі» 7 верасня, яе спрабавалі выслаць ва Украіну, але яна парвала пашпарт і была затрыманая.

Калеснікава знаходзіцца ў статусе падазраванай па крымінальнай справе, распачатай па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0