Мабільныя праграмы для абмену відэа і тэкставымі паведамленнямі TikTok і WeChat з 20 верасня забаронена распаўсюджваць або падтрымліваць праз амерыканскія маркетплэйсы праграм. Акрамя таго, з гэтага ж дня забаронена пераводзіць грошы ў ЗША з дапамогай WeChat ці апрацоўваць плацяжы.

Абедзве праграмы збіраюць шырокія масівы даных ад карыстальнікаў, уключаючы сеткавую актыўнасць, звесткі пра месца, а таксама гісторыі праглядаў і пошуку. Акрамя таго, кожная з іх супрацоўнічае са спецслужбамі Кітая, і выкарыстанне WeChat і TikTok стварае непрымальныя рызыкі для нацыянальнай бяспекі ЗША, лічаць амерыканскія ўлады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0