Пра трагічны выпадак піша Гродзенская ДАІ. Вечарам 16 верасня 59-гадовы кіроўца «Аўдзі «рухаўся па аўтадарозе Р-99 «Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна». На 51-м кіламетры мужчына збівае 50-гадовага раварыста, хоць ровар быў абсталяваны па правілах.

Каб аказаць дапамогу раварысту, кіроўца «Аўдзі» выйшаў з аўтамабіля. Па фатальным збегу абставін праз некалькі хвілін сустрэчны «МАЗ» наязджае і на кіроўцу ўседарожніка, і на пешахода.

У выніку абодва памерлі на месцы здарэння — 50-гадовы пешаход і 59-гадовы кіроўца «Аўдзі». 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?