Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей заявіў у эфіры СТБ, што Мінск у выпадку санкцый з боку Еўрасаюза прыме адпаведныя крокі ў адказ, якія могуць закрануць у тым ліку функцыянаванне акрэдытаваных у Рэспубліцы замежных СМІ. 

«Натуральна, у выпадку, калі будуць прынятыя нейкія санкцыйныя меры ў дачыненні да Беларусі, то, думаю, і беларускай дзяржавай будуць прынятыя адпаведныя крокі, звязаныя, скажам так, з унутрыпалітычным функцыянаваннем дзяржаў. Гэта можа тычыцца і палітычнай сістэмы, і функцыянавання замежных СМІ, акрэдытаваных у Беларусі, і шэрагу іншых крокаў», — сказаў ён, адказваючы на пытанні журналістаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?