У Беларусі стаіць незвычайная для гэтай пары году сухмень. У большасці раёнаў краіны дажджу не было з першай паловы красавіка і, паводле прагнозаў сіноптыкаў, не чакаецца да паўмая. Рунь не ўзнімаецца, многія гаспадары асцерагаюцца садзіць бульбу ў груддзе. Вецер паднімае над голымі палеткамі пясчаныя буры. У адну такую завіруху ў вёсцы Кухты на Случчыне трапіла фотакарэспанэнтка НН Юлія Дарашкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0