Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны напісаў у інстаграме, як аднаўляецца пасля атручвання.

«Цяпер я хлопец, у якога дрыжаць ногі, калі ён ідзе па лесвіцы, але затое ён думае: «О, Гэта ж лесвіца! Па ёй падымаюцца. Мабыць, трэба пашукаць ліфт». А раней бы проста тупа стаяў і глядзеў», — піша ён.

Навальны таксама паведаміў, што «зусім нядаўна не пазнаваў людзей і не разумеў, як размаўляць».

«Кожную раніцу да мяне прыходзіў доктар і казаў: Аляксей, я прынёс дошку, давайце прыдумаем, якое на ёй напісаць слова. Гэта прыводзіла мяне ў адчай, таму што хоць я ўжо і разумеў у цэлым, што хоча доктар, але не разумеў, дзе браць словы. У якім месцы галавы яны ўзнікаюць? Дзе знайсці слова і як зрабіць так, каб яно нешта азначала? Усё гэта было рашуча незразумела. Зрэшты, як выказаць свой адчай, я таксама не ведаў і таму проста маўчаў. І гэта я яшчэ апісваю позні этап, які сам памятаю», — піша ён.

Навальны ўдзячны дактарам нямецкай клінікі «Шарытэ»: «Яны ператварылі мяне з «тэхнічна жывога чалавека» ў таго, хто мае ўсе шанцы зноў стаць вышэйшай формай існавання сучаснага грамадства — чалавекам, які ўмее хутка гартаць Instagram і без разважанняў разумее, дзе ставіць лайкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0