Усе мінулыя нядзелі пасля выбараў у Мінску і іншых вялікіх гарадах праходзілі масавыя дэманстрацыі пратэсту супраць Аляксандра Лукашэнкі, яго палітыкі і фальсіфікацыі выбараў. У Мінску кожную нядзелю на іх збіралася ад 150 да 300 тысяч чалавек, яны ахоплівалі ўвесь цэнтр сталіцы. Прычым колькасць дэманстрантаў мала залежала ад тактыкі ўладаў. У рэгіёнах беспрэцэдэнтныя акцыі пратэсту праходзілі не толькі ва ўсіх абласных гарадах, але і многіх райцэнтрах.

19:26

19:18

Затрыманні на Коласа.

19:11

18:58

18:42

18:38

Пачаліся затрыманні ля ЦУМа.

Каля ГЦ Маскоўска-Bенскі, Незалежнасці, 54. некалькі аўтазакаў. Затрымліваюць людзей, што ўжо разыходзіліся ад Якуба Коласа ў бок Акадэміі навук. Дзясяткі затрыманых.

18:30

18:26

18:25

З бардовай маршруткі з жоўтымі нумарамі і трох аўтазакаў выскачылі людзі ў цывільным, але з карабінамі, запакавалі некалькі дзясяткаў чалавек з Бядулі, Казлова і Смалячкова.

18:20

18:19

18:16

Калона на праспекце Незалежнасці падзялілася на тры часткі. Частка пайшла ў бок Бядулі, Залатой Горкі, частка да Якуба Коласа, частка — у бок Машэрава. Сілавікі са шчытамі ўжо прасунуліся па лініі Bячэрняга Мінска. Пад'ехалі чатыры бусы з ціхарамі. Забралі аднаго чалавека са сцяжком у кепцы, ж другога са сцягам. На плошчы Змітрака Бядулі пачаліся масавыя затрыманні.

18:11

Да сілавікоў падышло падмацаванне: некалькі шэрагаў, яны крыху наступаюць, грукаюць шчытамі. Людзі ідуць вуліцай Казлова ў бок плошчы Змітрака Бядулі. Сілавікі занялі ў выніку скрыжаванне праспекта і Казлова: частка людзей адышла ў бок Коласа, частка ў бок Бядулі. Паціху адцясняюць.

17:55

17:52

Ціхары кінуліся на дэманстрантаў у скверы каля Опернага тэатра. Бусікі сілавікоў прыпаркаваныя на Купалы і на Багдановіча.

Тактыка сілавікоў аналагічная той, што выкарыстоўвалася тыдзень таму. Ідзе зачыстка хвастоў. Ціхары палююць на людзей, якія ўжо разыходзяцца па дамах.

Людзі дайшлі праспектам да вуліцы Казлова, там стаяць спецназаўцы са шчытамі і з сістэмай «Рубеж». Пратэстоўцы думаюць, куды ісці далей.

17:49

17:45

Людзі дайшлі да плошчы Якуба Коласа, запаўняюць прастору вакол помніка. Bыходзяць на праспект Незалежнасці, на праезную частку — і ідуць у бок плошчы Перамогі.

Хвост калоны каля Траецкага прадмесця. Гэта значыць, што ў сённяшнім маршы ў Мінску бярэ ўдзел каля 150 тысяч чалавек.

17:41

17:38

17:32

Галава калоны прайшла па Куйбышава да Камароўкі, збочыла на Харужай і ідзе на праспект Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа.

17:27

17:24

Калона збочыла з Куйбышава на Машэрава. Бярэ ўдзел некалькі тысяч чалавек.

17:20

17:16

17:13

Брэст. Людзі рушылі на АМАП і адцяснілі групу сілавікоў назад.

17:09

У часе разгону пратэстоўцаў у Брэсце сілавікі дзейнічалі надзвычай жорстка. Супраць дэманстрантаў быў ужыты слезацечны газ.

17:08

17:04

На вуліцы Янкі Купалы на мосце праз Свіслач калоне перагарадзілі дарогу вадамёты, спецназ і загараджальная лінія. Людзі збочылі на Куйбышава.

16:59

Каля Опернага тэатра калона, прайшоўшы Багдановіча, павярнула на вуліцу Янкі Купалы.

16:46

Галава калоны дайшла да перакрыжавання Гарадскога Bала і Інтэрнацыянальнай і ўпёрлася ў ланцуг спецназа са шчытамі. Людзі збочваюць на Нямігу

Апроч таго, частка людзей засталася на Пераможцаў ля дома 53/1. Там людзі без апазнавальных знакаў з дубінкамі стараюцца іх біць. Цітушкі і частка салдат унутраных войскаў у выніку разагналі дэманстрантаў. Пратэстоўцы пахаваліся ў дварах

16:30

Калона бесперашкодна прайшла па Ціміразева і збочыла на Кальварыйскую, скандуючы «Верым, можам, пераможам»і «Жыве Беларусь». Калона рухаецца па Раманаўскай Слабадзе ў бок Нямігі.

Частка калоны пайшла назад да Універсітэта фізкультуры.

16:27

Адметнасць сённяшняй акцыі — шмат людзей з «лакальнымі сцягамі»

16:25

Хлопцы з расійскім сцягам, але беларусы: «У наш шмат сяброў з Расіі, і далёка не ўся Расія за Пуціна і Лукашэнку»

15:59

Калона, што ішла вуліцай Ігнаценкі дайшла да вуліцы Ціміразева і зараз ідзе ёй у бок Машэрава. Скандуюць розныя крычалкі

Тая частка калоны, што знаходзіцца каля Стэлы, таксама стараецца прайсці ад праспекта Пераможцаў у бок Ціміразева

15:46

Калона, што ідзе да Палаца незалежнасці, дайшла да вуліцы Ігнаценкі, а там наперадзе «Рубеж». Людзі збочваюць на вуліцу Ігнаценкі і будуць ісці па ёй.

15:43

Адна з навінак гэтай акцыі, людзі нясуць вялікую бела-чырвоную стужку, якой абгароджаюць будаўнічыя аб'екты. Чалавек, у якога ў руках катушка, кажа, што хоча, каб у кожнага ў руках была такая стужка, раз бел-чырвона-белыя сцягі не вітаюцца.

15:42

На нядзельныя пратэсты выйшла Смаргонь

15:39

Частка людзей традыцыйна пайшла ў бок Палаца незалежнасці

15:36

Па праспекце Пераможцаў ідзе калона спартоўцаў (некалькі дзясяткаў) з расцяжкай «Народ — чэмпіён». Яны ладзяць жартоўную пераклічку: «Прастытуткі? Тут! Наркаманы? Тут! Спартоўцы? Тут! Bалейбалісты? Тут! Футбалісты? (Маўчанне). Хакеісты? Тут!

15:26

У раёне Стэлы ўжо дзясяткі тысяч чалавек, людзі няспынна ідуць з двух бакоў Машэрава, а таксама з боку палаца Спорту. 

15:21

Цяжарную жанчыну Вераніку, затрыманую ў Гродне, адпусцілі, паведамляе Свабода. Яна на 30-м тыдні цяжарнасці.

15:15

Па некалькі сотняў чалавек ідзе па праспекце Машэрава з боку Кальварыйскай у бок стэлы і з адваротнага паўночнага боку ў бок стэлы 

Тым часам АМАП з'ехаў з Нямігі. Людзі адразу выйшлі на праезную частку. Людзі ідуць ад самага моста ў бок Стэлы. Таксама калона ў некалькі сотняў ідзе з боку Багдановіча. 

15:12

Затрыманні ў Гродне. Сілавікі пацягнулі ў бус цяжарную жанчыну на познім тэрміне, гэты момант зафіксаваны на відэа. Адзін мужчына, якога спачатку схапілі і панеслі, ляжыць непрытомны на траве каля месца пратэстаў. Пра гэта паведамляе Свабода.

15:10

Аўтазакі займаюць прастору ад Палаца спорту да Дома фізкультурніка на Нямізе.

15:05

каля Палаца спорту ў нейкі момант усё ж аднавіліся затрыманні: у аўтазаках апынуліся не менш за дзесяць чалавек, у тым ліку дзяўчыны.

15:01

Дэманстранты перакрылі праспект Пераможцаў у раёне Стэлы. Улады ж уключылі на поўную моц песню «Любімую не отдают». Яна вельмі гучна, усё фаніць, жахлівы гук.

14:59

Шматлікія ручаінкі людзей рухаюцца па Ціміразева, Кальварыйскай, праспекце Пушкіна ў бок цэнтра. Непадалёк ад Стэлы ўжо сабраліся тысячы дэманстрантаў.

14:54

Некалькі тысяч чалавек ідуць ад «Галерэі» ў бок Стэлы

14:50

Перакрыты і Гарадскі Вал, паставілі аўтобус папярок і шмат сілавікоў

14:25

Акцыі праходзяць таксама ў Гродне, Гомелі і Салігорску.

14:22

Маса сілавікоў на Нямізе. Чалавек з вялікім сцягам адмовіўся сыходзіць, яго затрымалі каля Палаца спорта.

Ля KFC пачаўся хапун.

14:20

Ад 14:20 закрытая і станцыя метро «Фрунзенская». Раней былі закрытыя Няміга, Купалаўская, Кастрычніцкая, Плошча Леніна, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа.

14:16

Да «Галерэі» на Нямізе паступова сцякаюцца патокі людзей. Толькі што сюды пад’ехалі аўтазакі, сотні чалавек рушылі ў гандлёвы цэнтр

13:10

Чытачы паведамляюць, што перакрыты праспект Пушкіна ад Альшэўскага ў бок праспекта Пераможцаў, уезд на Арлоўскую з боку плошчы Бангалор, перакрыты праспект Пераможцаў ад Стэлы ў бок палаца Незалежнасці.

12:56

Зачыненыя станцыі метро Няміга, Купалаўская, Кастрычніцкая, Плошча Леніна, Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа.

12:20

Па праспекце Пераможцаў у бок Палаца Незалежнасці прайшла калона з дзесяці БТР

11:55

З раніцы ў Мінск, як і ранейшыя разы, сцягваецца вайсковая тэхніка, пад горадам заўважаны таксама машыны з калючым дротам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0