Святлана Ціханоўская заклікала не разглядаць яе як будучага прэзідэнта Беларусі. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю РБК.

— Я не прашу бачыць ўва мне будучага прэзідэнта Беларусі, таму што я сябе так не пазіцыяную. Мая перадвыбарная праграма складалася з трох пунктаў, самы асноўны з якіх — паўторныя выбары, сумленныя, празрыстыя і адкрытыя. І ўжо на гэтых выбарах будзе абраны прэзідэнт.

Я ўпэўнена, што гэта будзе вельмі моцны лідар, з якім Пуцін знайшоў бы пра што дамовіцца і размаўляў бы з ім, як з роўным, калі ён не бачыць ува мне чалавека, з якім ён можа пагаварыць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0