RT

RT

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў ахарактарызаваў дыялог Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі як вельмі даверны.

«Дыялог гэты вельмі даверны, і, разам з тым, ён вельмі прадметны. Бо і той, і іншы разбіраюцца ў дэталях двухбаковых стасункаў», — сказаў Пяскоў у эфіры праграмы «Масква. Крэмль. Пуцін», фрагмент якой быў паказаны ў праграме «Весткі тыдня» на тэлеканале «Расія-1», піша ТАСС.

Ён адзначыў, што Пуцін і Лукашэнка «маюць даўнюю гісторыю свайго дыялогу». Пяскоў нагадаў, што кантактам прэзідэнтаў заўсёды папярэднічаюць перамовы дэлегацый дзвюх краін. «Таму дэталі [сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі ў Маскве] усе былі падрыхтаваныя і ўсе былі прапрацаваныя для таго, каб ужо прэзідэнты абмеркавалі іх на вышэйшым узроўні», — патлумачыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0