БелТА

БелТА

Пра гэта заявіў у каментары БелТА старшыня камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных.

«Ёсць дастаткова падставаў сцвярджаць, што шматвектарная палітыка ва ўмовах сутыкнення геапалітычных праектаў на фоне працэсу аб’яднання дзяржаў у макрарэгіёны і разбурэння глабальнай гандлёвай і фінансавай сістэмаў больш не забяспечвае патрэбныя ўмовы для спрыяльнага развіцця Беларусі. Бягучыя палітычныя падзеі павінны прапанаваць новую структуру замежнапалітычных прыярытэтаў», — заявіў ён.

Такім «вышэйшым прыярытэтам» для Беларусі, паводле Савіных, застаецца ўмацаванне палітычных, эканамічных і вайсковых адносінаў з Расійскай Фэдэрацыяй у рамках Саюзнай дзяржавы. Галоўная задача — уваходжанне ў ядро Еўразійскага макрарэгіёна.

«Да прыярытэту гэтага ж узроўню трэба аднесці развіццё адносін з краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза. А на перспектыву лічу дарэчным ставіць агульную задачу паступовага пашырэння гэтага аб’яднання як за кошт краін СНД, так і за кошт іншых краін Еўразіі. Мэта пашырэння — стварэнне паўнавартаснага макрарэгіёна з незалежнай фінансавай сістэмай, самастойным рынкам і прадуманай сістэмай падзелу працы», — падсумаваў Савіных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0