Трэцяя лінія метро («Зялёналужская») пачне абслугоўваць пасажыраў у канцы кастрычніка. Такія планы ў інтэрв'ю Мінск-навінам агучыў галоўны інжынер электрамантажнага ўпраўлення «Мінскметрабуда» Аляксандр Галоўчак.

«Мантаж усіх інжынерных сістэм завершаны, вядуцца толькі пусканаладачныя працы», — сказаў ён

Па словах Аляксандра Галоўчака, першапрычына зрушэння тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю новых станцый такая:

- Метрабудаўнікі адначасова здаюць пяць буйных аб'ектаў, якія аснашчаны суперсучаснымі інжынернымі сістэмамі. Мантаж і пусканаладка патрабавалі ўпэўненасці ў іх бездакорнай працаздольнасці. Бяспека пасажыраў і абслугоўваючага персаналу падземкі перадусім. Збояў у пастаўцы абсталявання, апаратуры і матэрыялаў у электрамантажнага кіравання не было. Усё праходзіла па зацверджаных графіках і ў штатным парадку.

Адна з самых адказных работ — устаноўка на новых станцыях ахоўных экранаў. Патрабавалася высокая дакладнасць. Але самае складанае — сінхранізаваць іх працу з дзвярыма цягніка, адзначыў Аляксандр Галоўчак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0