Аляксандра Памідорава затрымалі вечарам у суботу на Ангарскай падчас імправізаванага дваровага канцэрта. Гэтыя дзве ночы ён правёў на Акрэсціна.
Сёння суд Заводскага раёна Мінска прызнаў Аляксандра вінаватым у парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў (арт 23.34 Каап) і асудзіў на 8 сутак арышту.
Пасяджэнне суда пачалося а 14.00, аднак ні родныя, ні журналісты патрапіць на яго не змаглі, паколькі ў раскладзе яно з'явілася пазней прызначанага часу, піша Tut.by.
Каментары