Вядучы анлайнаў матчаў і пазаштатны аўтар Tribuna.сом Максім Несцяркоў асуджаны на 15 сутак.

Журналіст быў затрыманы на Жаночым маршы ў Мінску ў суботу 19 верасня.

У пратаколе было пазначана, што Максім Несцяркоў 19 верасня каля 16:40 па адрасе Якуба Коласа, 37, прыняў актыўны ўдзел у мітынгу без дазволу Мінгарвыканкама, выкрыкваючы «Жыве Беларусь», а пасля адмовіўся выканаць законнае патрабаванне супрацоўніка Савецкага РУУС прайсці ў службовы аўтамабіль. Несцяркоў прызнаў віну. Суду была перададзеная станоўчая характарыстыка з месца вучобы за подпісам дэкана факультэта журналістыкі БДУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0