Абласныя ўпраўленні Белстата апублікавалі рэгіянальную статыстыку аб колькасці жыхароў краіны, якія назвалі тую ці іншую мову роднай.
На гэта звярнула ўвагу карпаратыўнае выданне «Альфа-Банка».
Дзень вышыванкі. Фота Сяргея Гудзіліна
«Наша Ніва» налічыла 11 раёнаў, у больш за 80% назвалі беларускую мову роднай:
- Ганцавіцкі раён (90,8%)
- Столінскі (89,7%)
- Лунінецкі (88,2%)
- Ляхавіцкі (87,4%)
- Клецкі (85,7%)
- Іўеўскі (84,6%)
- Карэліцкі (83,8%)
- Івацэвіцкі (83,5%)
- Драгічынскі (83,2%)
- Капыльскі (83,2%)
- Янаўскі (82,8%)
На карце «Альфа-банка» таксама адзначаныя Пінскі і Баранавіцкі раён, аднак не ўлічаныя самі гарады. У цэлым жа беларускай мову ў якасці роднай назвалі 71,2% жыхароў Брэста і раёна, а таксама 77% жыхароў Баранавічаў і раёна.
Найменшы працэнт тых, хто назваў беларускую мову ў якасці роднай, зафіксаваны ў Добрушскім раёне (23,4%). Таксама нізкія значэнні на адваротным баку карты, у Браслаўскім раёне — 37,4%.
У буйных гарадах усходу краіны беларускую мову назвалі каля 40% жыхароў, у астатніх рэгіёнах лічба вышэйшая.