Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

21 верасьня Менскі гарадзкі суд разглядаў скаргу абароны Марыі Калесьнікавай на заключэньне яе пад варту, піша Свабода.

Менскі гарадзкі суд адмовіў у скарзе абароны Марыі Калесьнікавай на меру стрыманьня ў выглядзе ў выглядзе арышту.

Пра гэта Свабодзе паведаміла адвакатка Марыі Калесьнікавай Людміла Казак.

«Прычыны не былі патлумачаныя судзьдзёй, калі мы атрымаем пастанову, будзем далей яе абскарджваць у Вярхоўным судзе», — сказала Людміла Казак.

Марыя Калесьнікава ўдзельнічала ў пасяджэньні суда праз відэасувязь, дадала адвакатка:

«Яна выглядала цудоўна, была бадзёрай, вітала ўсіх. І ўсе ў залі адказалі ёй гучнымі аплядысмэнтамі, што не спадабалася судзьдзі».

У тым ліку яна вітала свайго бацьку Аляксея і заходніх амбасадараў і дыпляматаў, якія прыбылі на пасяджэньне і дачакаліся выраку. Дыпляматы мелі значкі «Свабоду палітвязьням».

Паколькі суд не задаволіў скаргу, якую падала адвакатка Людміла Казак, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава застанецца ў СІЗА.

Марыю Калесьнікаву затрымалі 8 верасьня падчас няўдалай спробы спэцслужбаў вывезьці яе ва Ўкраіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?