У летні перыяд у Гомелі будзе ўзмоцнены кантроль за выкарыстаннем пітной вады, паведамілі БелаПАН у гарадской жыллёва-камунальнай гаспадарцы.

Згодна з распараджэннем гарвыканкама, з 15 мая па 31 ліпеня ўводзіцца забарона для прадпрыемстваў і арганізацый горада на выкарыстанне пітной вады для паліву тэрыторый і зялёных насаджэнняў. У гэтых мэтах выкарыстоўваць можна будзе толькі тэхнічную ваду.

Для насельніцтва абласнога цэнтра ўстаноўлены час паліву прысядзібных участкаў з 23.00 да 5.00. У выпадку парушэння будуць прымяняцца штрафныя санкцыі.

У гарадской ЖКГ зазначылі, што такія абмежаванні на выкарыстанне пітной вады ў летні перыяд ўводзяцца ў Гомелі штогод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?