Беларускі ўдзел на сёлетнім гіпер-поп-шоў абрастае скандаламі.

Першая рэпетыцыя Пятра Ялфімава, удзельніка «Еўрабачання-2009» ад Беларусі, сарвалася з прычыны ўзніклых тэхнічных праблем.

Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі ў Маскве, дзе пройдзе сёлета кантынентальны конкурс, рэжысёр-пастаноўшчык нумару Януш Юзэфовіч.

Выступ Ялфімава з кампазіцыяй Eyes That Never Lie суправаджаецца складанымі спецэфектамі. Але неабходнае праекцыйнае абсталяванне з невядомых прычын не было дастаўлена своечасова, паведамляюць РІА "Новості".

Тым часам Пётра высока ацаніў нумар беларуса Аляксандра Рыбака, які будзе прадстаўляюць Нарвегію.

Я чуў гэту песню – яна ўсіх парве, ён вельмі гарманічна ўпісваецца ў гэты твор».

***

Падрыхтоўка Ялфімава да «Еўрабачання» суправаджаецца перыядычнымі скандаламі (або хітрай піяр-кампаніяй). Спявак і ягоная піар-менеджэр Тацяна Касмачова неаднаразова ставілі пад сумнеў слушнасць выбару ў якасці рэжысёра-пастаноўшчыка Януша Юзэфовіча.

Праўда, эксперты заяўлялі, што гэта рабілася адмыслова, маўляў, «падсцяліць саломкі». Калі Ялфімаў праваліцца, то ўсё можна спісаць на кепска пастаўлены нумар.

***

Афіцыйнае адкрыццё Еўрабачання адбудзецца 10 траўня, першы паўфінал 12 траўня, другі – 14 траўня.

Фінал – 16 траўня.

Беларусь і Нарвегія разведзеныя па розных паўфіналах, таму мы галасаваць за Аляксандра Рыбака зможам хіба толькі ў фінале.

За сябе беларусы (той, хто знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны) галсаваць не могуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0