СК

СК

У Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы аб забойстве з асаблівай жорсткасцю, піша СК.

Здарэнне адбылося на вуліцы Брэсцкай, цела жанчыны з цялеснымі пашкоджаннямі было выяўлена яшчэ 13 лютага.

Жанчына жыла адна. У жніўні мінулага года яна ішла дадому і ўбачыла каля пад'езда, што на лаўцы сядзіць 52-гадовы дворнік. Ён расказаў, што сышоў з дома. Старая жанчына прапанавала пажыць у яе. Мужчына некалькі месяцаў бясплатна жыў у яе, толькі выконваючы невялікую працу па хаце.

5 снежня ён прыйшоў п'яны. Адбыўся канфлікт, падчас якога мужчына нанёс жанчыне шматлікія цялесныя пашкоджанні, у тым ліку не менш за 3 удараў кухонным нажом. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла. Мужчына выкінуў прылады злачынства і пайшоў з кватэры.

На падставе доказаў яму выстаўлена абвінавачванне па ч. 2. арт. 139 (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса. Ён змешчаны пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0