Першы выпадак заражэння вірусам A/H1N1 у Італіі быў зарэгістраваны ў тасканскім горадзе Маса.
Вірус быў выяўлены ў 50-гадовага мужчыны, які 23 красавіка вярнуўся з Мексікі. Некалькі дзён ён знаходзіўся ў шпіталі, а потым дактары заявілі, што «здароўю пацыента нічога не пагражае».
Другі выпадак быў зарэгістраваны ў Рыме.
Гаворка тут вялася пра 25-гадовага жыхара італьянскай сталіцы, які нядаўна вярнуўся з паездкі ў Мексіку. Мужчына прайшоў курс лячэння без шпіталізацыі і таксама цалкам ачуняў.

***

Сусветная арганізацыя аховы здароўя 2 траўня афіцыйна пацвердзіла 615 выпадкаў захворвання людзей на грып A/H1N1. Памерлі 20 чалавек: 19 – у Мексіцы, адзін – у ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?