У Магілёве 21 верасня згарэў катэр, паведамляе МНС. Людзі пры гэтым не пацярпелі. Пажар адбыўся каля 11.25 — катэр у момант загарання знаходзіўся ў затоцы Дняпра ў раёне дома № 28 на вуліцы Куцепава.

Плаўсродак згарэў цалкам. Пацярпелых няма. Прычына загарання высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0