Крызіс у Беларусі, калі яго не вырашыць, можа стаць разломам на карце Еўропы, заявіў прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас выступу на Генасамблеі ААН, піша interfax.by.

«У выпадку з Беларуссю ёсць рызыка ўтварэння разлома на еўрапейскім кантыненце», — сказаў французскі прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што «трэба пазбегнуць умяшання ў сітуацыю звонку».

Таксама прэзідэнт Францыі запэўніў, што «падтрымлівае беларускі народ».

Макрон лічыць неабходным вырашаць беларускі крызіс пры пасярэдніцтве АБСЕ. Паводле яго словаў, ён з канцлерам ФРГ Ангелай Меркель выказвалі гэты пункт гледжання падчас кантактаў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0