Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што правядзенне сумленных выбараў прэзідэнта Беларусі з'яўляецца лепшым выхадам з крызіснай сітуацыі, якая склалася ў гэтай краіне, піша «Інтэрфакс».

«Сумленныя выбары прэзідэнта (Беларусі) — найлепшы выхад з гэтага крызісу. Калі кандыдаты ўпэўненыя ў сваёй перамозе, то няма чаго баяцца яшчэ адных выбараў. Гэта дзеянні ўлады, якая не баіцца свайго народа. Я таксама адзначаю, што павінен быць дыялог з грамадствам, трэба пазбягаць гвалту. Гэта дзеянні ўлады, якая клапоціцца аб сваім народзе», — сказаў ён у інтэрв'ю славацкаму выданню Hospodarske noviny.

Зяленскі адзначыў, што такі крызіс уплывае не толькі на суседнія з Беларуссю краіны, але і на ўсю Еўропу.

«Мы бачым, што паўстаў найбольшы палітычны крызіс за ўсе гады незалежнасці Беларусі. Ён таксама звязаны з эканамічным і сацыяльным крызісамі, якія ўжо выспелі і выяўляюцца наступствы. Калі сцэнар будзе негатыўным, гэта будзе азначаць, прынамсі, сотні тысяч бежанцаў з Беларусі ў краіны Еўропы», — указаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0