Жонка прэм’ер‑міністра Італіі Сільвіё Берлусконі Вераніка Ларыё прыняла рашэнне падаць на развод.

На такі крок яна адважылася пасля таго, як даведалася, што яе муж чапляўся да 18‑гадовай дзяўчыны.

Яна ўжо правяла папярэднія кансультацыі са сваімі адвакатамі і мае намер запусціць працэдуру ўжо на гэтым тыдні.

Берлусконі і Ларыё ажаніліся ў 1990 годзе. Для італьянскага палітыка шлюб з тэатральнай акторкай стаў другім. У пары ёсць трое дзяцей: Барбара, Элеанора і Луіджы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?