У ноч на 1 мая ў Лельчыцкім раёне загінулі два мужчыны 1974 і 1975 гадоў нараджэння.

Як паведамілі БелаПАН у абласным упраўленні МНС, прычына пажару пакуль не ўстаноўлена. Згарэў дом і гаспадарчыя пабудовы, падчас пажару адбыўся выбух газавага балона. Тушэнне агню ўскладнялася моцным ветрам.

Целы загінулых былі знойдзены раніцай падчас разбору папялішча. Устаноўлена, што яны з’яўляліся жыхарамі Пінска (Брэсцкая вобласць) і былі камандзіраваны ў Лельчыцкі раён ад прыватнай арганізацыі.

1—3 мая ў Гомельскай вобласці было зарэгістравана 20 пажараў, тры чалавекі загінулі. Жанчына стала ахвярай агню з‑за неасцярожнасці пры курэнні.

Алена Германовіч, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0