Наступныя дні яшчэ парадуюць цеплынёй, аднак у выходныя будзе моцны парывісты вецер, піша БелТА.

У пятніцу будзе ноччу +7-13, месцамі +2-6, днём — ад +21 да +26.

У суботу, 26 верасня, пераважна без ападкаў. Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Ноччу ад +9 па ўсходзе да +17 па захадзе краіны, днём +21-27.

У нядзелю, 27 верасня, кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Парывісты вецер. Ноччу +10-17, днём — +17-23.

У панядзелак пахаладае. Ноччу — дажджы, днём месцамі — кароткачасовыя. Уначы +7-14, днём — +13-20.

У аўторак, 29 верасня, такая ж тэмпература: +13-20.

У сераду, у апошні день верасня, удзень усяго +11-18.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0