«Наша Ніва» і Букмекерская кантора Леон пільна сочаць за вышэйшай лігай.

Цяпер больш падрабязна пра барацьбу на розных полюсах табліцы. У мінулым туры «Шахцёр» вельмі нечакана саступіў у Мазыры і дазволіў на тры балы адарвацца БАТЭ, у якім, дарэчы, змяніўся трэнер. Кірылу Альшэўскаму не даравалі вылет з еўракубкаў, і цяпер камандай будзе кіраваць Аляксандр Лісоўскі.

Для барысаўцаў тытул чэмпіёна — адзін з нешматлікіх шанцаў захаваць клуб на існуючым узроўні. З наступнага сезона з'яўляецца новы еўракубак — Ліга канферэнцый, у якім будуць гуляць усе беларускія прадстаўнікі, акрамя чэмпіёна. Адпаведна, трэці па статусе еўракубак наўрад ці прадугледжвае вялікія прызавыя, таму БАТЭ трэба прыкладаць максімум намаганняў для выйгрышу чэмпіянату.

Нягледзячы на канфуз у Мазыры, «Шахцёр» не збіраецца здавацца. Раман Грыгарчук узмацняе атакуючую лінію: узяты ў арэнду Дыега Сантас з «Віцебска», а таксама магчымае падпісанне экс-форварда «Астаны» Жуніёра Кабанангі.

Што тычыць ніжэйшай часткі табліцы, то тут «Белшына» амаль выбралася з зоны вылету. Шанцы на выратаванне ў бабруйцаў выглядаюць лепшымі за канкурэнтаў, нягледзячы на складаны каляндар наперадзе: «Белшыну» яшчэ чакаюць матчы з «Шахцёрам», БАТЭ і мінскім «Дынама».

«Слуцк» і «Гарадзею» наперадзе яшчэ чакае асабістая сустрэча, у якой, хутчэй за ўсё, вызначыцца другі няўдачнік лігі. З першым усё, на жаль, зразумела: «Смалявічы» ўжо наўрад ці выратуюцца, хаця наперадзе ім яшчэ гуляць з абедзвюма «цукровымі» клубамі.

Вось вынікі матчаў 24 тура:

  • «Смалявічы» — «Рух» 0:6 (8, Садоўскі; 13, Рахманаў; 54, 75 (п), У. Васільеў; 86, А. Анцілеўскі; 89, Шаўчэнка)
  • «Нёман» — «Мінск» 2:0 (22, Марушыч; 38, Кадзімян)
  • «Віцебск» — «Белшына» 1:1 (53, Вандэрсан — 64, Салімаў)
  • «Дынама-Брэст» — «Энергетык-БДУ» 2:1 (6, 53; Савіцкі — 16, Гаўрылаў)
  • «Гарадзея» — «Тарпеда-БелАЗ» 1:3 (76, Ігнаценка — 10, Габоўда; 36, 86, Прамудраў) 
  • «Іслач» — «Дынама-Мінск» 2:1 (3, Януш; 85, Янсанэ — 62, Дзінга) 
  • «Слуцк» — БАТЭ 1:3 (24, Сямёнаў — 39, 73, Скавыш; 43, Філіпенка)
  • «Славія» — «Шахцёр» 1:0 (81, Тлупаў)
  • 23 верасня прайшла перанесеная гульня «Смалявічы» — «Мінск» 0:4 (22, Грыбоўскі; 49, Ануфрыеў; 82, Яроцкі; 90, Пяньчук)

ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА

Якія матчы нас чакаюць у наступным туры?

«Энергетык-БДУ» — «Іслач»

Нягледзячы на вельмі складаную фінансавую сітуацыю, «ваўкі» штампуюць перамогі — у мінулым туры каманда асіліла мінскае «Дынама». 

Клуб з мінскага раёна анансаваў, што матч у Маладзечне стане развітальным для Мамо Янсанэ. Куды пераходзіць гвінеец, не паведамляецца, але, магчыма, трансфер дазволіць палепшыць фінансавае становішча «Іслачы».

Мома Янсанэ. Фота Анатоля Рэдзіна.

Мома Янсанэ. Фота Анатоля Рэдзіна.

Прагноз «НН»: тотал, большы за 2.5.

«Гарадзея» — «Славія»

Нечакана «Гарадзея» здзейсніла даволі гучны трансфер, падпісаўшы былога брамніка зборнай Сяргея Чэрніка. Магчыма, ягоны досвед зможа дапамагчы камандзе ўратавацца.

Фота: ФК «Гарадзея».

Фота: ФК «Гарадзея».

Перамога над «Шахцёрам» дазволіла мазырскай камандзе адарвацца ад дна табліцы на даволі камфортную дыстанцыю, якая амаль выключае магчымасць вылету ў гэтым сезоне. Канчаткова зняць пытанні можа гульня ў суботу.

Прагноз «НН»: тотал, меншы за 2.5.

«Тарпеда-БелАЗ» — «Нёман»

У суботу аматараў беларускага футбола чакаюць адразу дзве топ-зарубы — аперытывам перад бітвай гігантаў у Барысаве будзе матч у Жодзіне, дзе сустрэнуцца трэцяя і чацвёртая каманды лігі на сёння.

«Тарпеда», якое не прайграе вось ужо сем тураў запар, мае добрую магчымасць скінуць з п'едэстала гарадзенцаў, у якіх яшчэ нядаўна была кароткая чорная паласа.

Прадказаць пераможцу нерэальна, таму проста будзем чакаць вогненнай гульні.

Прагноз «НН»: «Тарпеда» не саступіць.

БАТЭ — «Дынама-Брэст»

Мы шмат вышэй напісалі пра становішча БАТЭ, але берасцейцам таксама не пазайздросціш: перад вырашальным матчам у еўракубках з «Лудагорцам» ім трэба гуляць у гасцях з лідарам табліцы.

Невядома, у якой форме будуць гульцы пасля матчу ў Барысаве, але ён можа добрай рэпетыцыяй перад гульнёй у Лізе Еўропы.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Белшына» — «Шахцёр»

  • 25 верасня стала вядома, што матч перанесены.

У мінулым туры мы спрагназавалі ўпэўненую перамогу «Шахцёра» ў Мазыры, але моцна памыліліся. Таму цяпер трэба быць вельмі асцярожным.

На гэты раз салігорцы едуць у госці да «Белшыны», якой турнірныя балы патрэбныя не менш, чым камандзе гасцей. Таму не выключана, што гульня акажацца багатай на забітыя мячы.

«Дынама-Мінск» — «Віцебск»

Адразу варта адзначыць, што гульня пройдзе без гледачоў. Нядзеля, вечар, цэнтр Мінска — вы ўсё самі разумееце. 

З улікам еўракубкаў і кубкавай гульні мінскае «Дынама» прайграла 5 з апошніх 6 матчаў. Леанід Кучук нібыта прасіўся ў адстаўку, але яе не прынялі — кіраўніцтва клуба ўсё яшчэ давярае трэнеру.

У «Віцебска» перыяд таксама не зайздросны — пяць тураў без перамог у чэмпіянаце плюс страты лідараў каманды.

Прагноз «НН»: нічыя.

«Рух» — «Слуцк»

Брэсцкі клуб лёгка разабраўся са «Смалявічамі» і цяпер чакае ў госці «Слуцк», які працягвае ўзмацняцца расіянамі з мінорных ліг.

«Рух» нечакана для ўсіх пад канец турніра ідзе шостым, але ў сярэдзіне табліцы высокая шчыльнасць, таму любыя страты хутка могуць адбіцца на месцы. Таму прайграваць аўтсайдарам дакладна не варта, калі ёсць амбіцыі.

Прагноз «НН»: перамога «Руха».

«Мінск» — «Смалявічы»

Другая за тыдзень сустрэча дзвюх «гарадскіх» каманд. У «Мінска» дзве задачы — не дапусціць недаацэнкі суперніка пасля лёгкай перамогі і паўтарыць дома вынік гасцявой гульні.

Фота: ФК «Мінск».

Фота: ФК «Мінск».

Перамога можа дазволіць мінчукам ускочыць у першую дзясятку. Што няблага, улічваючы нядаўні статус аўтсайдараў.

Прагноз «НН»: перамога «Мінска».

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?