У межах культурніцкай кампаніі «Будзьма» 12 траўня (аўторак) на менскай сядзібе ТБМ (вул. Румянцава,13) адбудзецца творчая сустрэча са знакамітым бардаўскім дуэтам Галінай і Барысам Вайханскімі.
У выкананні бардаў прагучаць песні з беларускага альбома «Вяртанне».
У сустрэчы прыме ўдзел вядомы паэт і фотамастак Георгій Ліхтаровіч.
Пачатак а 19‑й, уваход вольны.