myflick.com

myflick.com

Прагноз надвор’я ў Беларусі на 6—8 траўня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 6 траўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.

Ноччу месцамі ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях, а днём пераважна па заходняй палове краіны кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Вецер паўднёва‑заходні 5—10 м/с, днём па захадзе парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—9°C, па паўднёвым усходзе да плюс 12°C, днём плюс 12—18°C, па Гомельскай вобласці да плюс 21°C.

У Мінску 6 траўня пераменная воблачнасць.У другой палове дня магчымы кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 5—7°C, днём плюс 14—16°C.

У наступныя двое сутак, 7—8 траўня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 4—10°C, днём плюс 11—17°C. 8 мая — пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ноччу па паўднёвым усходзе невялікі дождж. Вецер паўночна‑заходні, днём з пераходам на паўднёвы 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—8°C, днём плюс 17—22°C.

У Мінску 7 траўня воблачна з праясненнямі, кароткачасовы дождж. Вецер паўночна‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—8°C, днём плюс 12—14°C.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0