МЗС Расіі дапусціла, што сітуацыя з атручваннем палітыка Аляксея Навальнага магла быць «пастаноўкай».
«Дзеянні Германіі былі настолькі адладжанымі, што гэта стала выклікаць масу пытанняў на прадмет таго, а ці не з чарговай пастаноўкай на тэму містычнага прымянення хімічнай зброі мы маем справу, але цяпер не ў Сірыі і Вялікабрытаніі, а ў нас у Расіі», — сказана ў заяве на сайце ведамства.
На думку МЗС, на «пастаноўку» паказвае «аператыўна заяўленая на самым высокім узроўні гатоўнасць неадкладна забраць блогера на лячэнне ў Нямеччыну», а таксама «падключэнне да сітуацыі найвышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва, чыім «госцем» быў абвешчаны ўказаны «пацыент».