Пяць актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» сталі фігурантамі крымінальнай справы «аб масавых беспарадках» па арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале кампаніі.
Днём 25 верасня ў Мінску былі брутальна затрыманыя актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Ягор Літвінка, Андрэй Войніч, Анастасія Кірык і Павел Юхневіч. Супраць іх распачалі крымінальную справу па ч 2. арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках).
Паведамляецца, што адначасова ў іншым месцы быў арыштаваны Яўген Афнагель. Як паведамілі ягонай жонцы ў Следчым камітэце, ён пакуль знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна і таксама падазраецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках.