Сёння ў Мінску ля Камароўкі пачаўся ўжо традыцыйны Жаночы марш. Актыўным жыхаркам Мінска сабрацца перашкаджалі сілавікі, якія пад'язджалі да натоўпу ў бусах, выхоплівалі выпадковых удзельнікаў маршу, адбіралі сцягі. Праваабаронцы налічылі дзясяткі затрыманых, сярод якіх і рэпарцёрка «Нашай Нівы».

Брутальна забралі сцяг і ў Ніны Багінскай, якая была сярод удзельніц акцыі. Яна кінулася ратаваць сцяг — і яе затрымалі. 

Праз нейкі час людзі заўважылі спадарыню Ніну на вуліцы Казлова — яе проста адвезлі ад Камароўкі і адпусцілі. 

Затрымалі і гэтага мужчыну пасля яго абурэння дзеяннямі людзей у форме. 

Нягледзячы на спробы сілавікоў разгрупаваць натоўп, людзям удалося сабрацца ў калону, якая рушыла да праспекта. Падчас руху затрыманні ў бусы не спыніліся, людзей выхопліваюць выпадкова. 

«Што мы вам зрабілі?» — пытаюцца жанчыны ў сілавікоў.

Але і на праспекце ўдзельнікаў маршу перахапілі сілавікі — шмат каму давялося хавацца ў «Лідо». 

Жанчына чытае «Ойча наш» на фоне аўтазакаў. 

Раз'яднаныя групкі жанчын і дзяўчат абапал праспекта аб'ядналіся на плошчы перад філармоніяй, іх падтрымалі вулічныя музыкі ў пераходзе. 

З бусаў высыпалі людзі ў масках, дзяўчыны збеглі ў двары.

Затрымалі журналістку «Нашай Нівы» Кацярыну Карпіцкую. Таксама затрыманыя журналісткі TUT.BY і «Еўрарадыё».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?