Святлана Ціханоўская пракаментавала сённяшні Жаночы марш:

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Сёння людзі ў балаклавах ізноў груба затрымлівалі беларусак. Я паўтарала і паўтару зноў, што, як і ўвесь свет, захапляюся адвагай беларускіх жанчын усіх прафесій і ўзростаў. Вы моцныя і непераможныя.

Але што наконт саміх мужчын, якія, хаваючы твары, ужываюць сілу ў адносінах да жанчын? Ці можна спакойна жыць з такімі мужчынамі? Ці можна паважаць іх як мужоў — калі яны так абыходзяцца з намі? Ці можна апраўдваць таго, хто выконвае злачынныя загады супраць уласнага народа, тым, што дома ён — клапатлівы бацька і муж?

Ні адна жанчына не заслугоўвае быць затрыманай за праяўленне сваёй волі. Ні адна жанчына не заслугоўвае жыць з агрэсарам і гвалтаўніком. Ні адно дзіця не заслугоўвае бацькі, які, выходзячы з дому, затрымлівае чужых бацькоў. Мы ўсе вартыя павагі ўласнай годнасці і нашых грамадзянскіх правоў. Мы гэта ведаем — і таму нас ужо не спыніць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0