Падчас баявых дзеянняў у Нагорным Карабаху былі забітыя больш за 550 вайскоўцаў Арменіі, паведамілі ў Мінабароны Азербайджана, піша РБК са спасылкай на «Інтэрфакс-Азербайджан».

Таксама ў ведамстве паведамілі, што Узброеныя сілы Арменіі страцілі 22 танкі і іншую цяжкую бранятэхніку, 15 адзінак зенітных ракетных комплексаў «АСА», 18 беспілотнікаў, восем артылерыйскіх установак, а таксама тры склады з боепрыпасамі.

Страты сярод сваіх вайскоўцаў у Баку не ўдакладнілі.

Раней у Мінабароны Арменіі паведамлялі пра гібель 200 азербайджанскіх вайскоўцаў.

Акрамя таго, у Ерэване заявілі аб знішчэнні 30 танкаў і адзінак бранятэхнікі і 20 беспілотнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0