Пасол Расійскай Федэрацыі Дзмітрый Мезенцаў у эфіры СТВ у нядзелю складана выказаўся пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

«Я ўспамінаю 1989, 1990, 1991 год і нават 1993-ы, калі сотні тысяч людзей выходзілі на плошчы, — казаў Дзмітрый Мезенцаў. — Сапраўды, яны хацелі быць пачутымі. Сапраўды, яны хацелі, каб краіна была мацнейшай, больш адкрытай і, напэўна, больш свабоднай, як камусьці здавалася. Але платай за гэта апынулася страта вядучых пазіцый СССР, страта паловы тэрыторыі і амаль паловы насельніцтва.

Ці варта гэтым прыкладам не скарыстацца, каб ацаніць тыя пагрозы, якія фармуюцца ў тым ліку з-за мяжы Telegram-каналамі, адрасуючы да тых маладых людзей, якія не ведаюць ідэйнай Айчыны?

У гэтым іх немагчыма вінаваціць: яны выраслі ў іншы час. Але яны выраслі ў спакойнай, прыгожай, перакананай у сваёй будучыні краіне. Напэўна, калі яны, можа быць, не заўсёды разумеючы тое, што робяць, ставяць пад сумнеў дзяржаўнасць, устойлівасць канстытуцыйнага ладу, агульны парадак і правы мільёнаў людзей, якія не выйшлі на пратэст, жыць спакойным жыццём.

Напэўна, яны павінны разумець, што яны гэтым і парушаюць закон. А калі тым больш кіруюцца гэтымі працэсамі і гэтыя людзі — выдатныя, талковыя, маладыя, пісьменныя беларусы з-за мяжы, трэба падумаць, каму гэта выгадна. Адказ відавочны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0