Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа мяркуе, што Францыі і іншым краінам Еўрасаюза неабходна выступіць у ролі пасярэднікаў для ўрэгулявання сітуацыі ў Беларусі, піша ТАСС.

«На мой погляд, існуе вялікая прастора для забеспячэння прагрэсу ў сферы нашай рэакцыі на падзеі ў Беларусі. Я хацеў бы падштурхнуць еўрапейскія краіны, перш за ўсё Францыю, да таго, каб яны выступілі ў ролі пасярэднікаў у справе ўстанаўлення дыялогу паміж афіцыйным Мінскам і грамадзянскай супольнасцю, прычым каб у гэтым дыялогу ўдзельнічала б і Расія», — сказаў літоўскі прэзідэнт у інтэрв'ю газеце Le Figaro, апублікаваным у панядзелак, дзень пачатку візіту прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона ў Літву.

«Зразумела, мне могуць запярэчыць, што Лукашэнка не гатовы да ўсталявання такога дыялогу. Аднак не варта забываць, што час ідзе і сітуацыя можа ў любы момант змяніцца», — сказаў прэзідэнт Літвы.

«А ў чаканні гэтага нам неабходна, каб Еўрасаюз распрацаваў і ўжыў палітыку санкцый», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0