З 28 верасня ў Азербайджане ўвялі ваеннае становішча і каменданцкую гадзіну ў памежных з Арменіяй рэгіёнах, паведамляюць інфармагенцтвы. Учора, 27 верасня, ваеннае становішча ўвялі ў Арменіі, а таксама абвясцілі пра ўсеагульную мабілізацыю.

27 верасня ў Баку заявілі аб інтэнсіўным абстрэле пазіцый азербайджанскага войска з боку Арменіі. У сваю чаргу ў Ерэване заявілі пра наступ войскаў Азербайджана ў напрамку Нагорнага Карабаха і абстрэле населеных пунктаў, у тым ліку адміністрацыйнага цэнтра Сцепанакерт. Абодва бакі паведамляюць пра забітых і параненых, у тым ліку сярод цывільнага насельніцтва. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0