БелТА

БелТА

Беларусь гатовая развіваць супрацоўніцтва з Пскоўскай вобласцю не толькі з-за грашовых інтарэсаў, але і духоўнай блізкасці паміж людзьмі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Пскоўскай вобласці Расіі Міхаілам Вядзернікавым, піша БелТА.

«Мы заўсёды рады бачыць вас тут. Мы заўсёды будзем ведаць, што вы добры сусед, што вы блізкія нам людзі. І мы будзем супрацоўнічаць не толькі з-за грашовых, меркантыльных інтарэсаў. У адносінах гэта не галоўнае пытанне. Калі ў нас ёсць добрыя, духоўныя адносіны, блізкасць нашых людзей, эканоміка прыйдзе. Эканоміка заўсёды будзе, калі людзі да гэтага імкнуцца душой і сэрцам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0