Delfi.lv

Delfi.lv

На гэты момант звязаныя з народнымі пратэстамі падзеі ў Беларусі перайшлі ў сітуацыю, якую ў шахматах называюць патавай: калі ніводны з бакоў не можа атрымаць перамогу, але і прайграваць не хоча. Такое меркаванне ў эфіры Латвійскага тэлебачання выказаў кіраўнік МЗС Латвіі Эдгар Рынкевічс, піша Delfi.

Рынкевічс адзначыў, што цяперашняя ўлада ў Беларусі атрымлівае «вялікую палітычную і эканамічную падтрымку з Расіі».

Еўрасаюз, на думку міністра, павінен аказваць максімальную падтрымку народу Беларусі, але пры гэтым выконваць баланс і не ўмешвацца ва ўнутраныя справы гэтай краіны.

Рынкевічс упэўнены, што ў дадзеным разе «рэальна могуць вырашыць толькі самі беларусы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0