Беларусь глыбока занепакоеная рэзкай эскалацыяй абстаноўкі і актыўнымі баявымі дзеяннямі з ужываннем цяжкіх відаў узбраенняў і авіяцыі ў зоне нагорна-карабахскага канфлікту. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Беларусі ў сувязі з абвастрэннем сітуацыі ў зоне канфлікту, апублікаванай на сайце ведамства.

«Не толькі заклікаем, але і шчыра просім абодвух важных для нас партнёраў — Азербайджан і Арменію — спыніць баявыя дзеянні, адмовіцца ад прымянення зброі і знайсці спосабы мірнага ўрэгулявання сітуацыі, у тым ліку ў рамках Мінскай групы АБСЕ. Пацвярджаем гатоўнасць аказаць любое неабходнае садзейнічанне ў прасоўванні дыялогу бакоў у гэтым і іншых прымальных для іх фарматах», — гаворыцца ў заяве.

«Галоўнае сёння — як мага хутчэй спыніць кровапраліцце і пазбегнуць новых ахвяр. Чалавечыя жыцці неацэнныя, таму вельмі важна прыкласці ўсе намаганні для захавання міру і спакою ў рэгіёне», — падкрэслілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0